Alexander aka Leit (alex_leit) wrote,
Alexander aka Leit
alex_leit

Duda IPA: Літва і Беларусь даюць крафту!

Саўка ды Грышка ладзілі дуду
Павесяліцца ды прагнаць нуду.
Ду-ду-ду, ду-ду-ду,
Ды прагнаць нуду.

Нарэшце надышла тая гадзіна, калі і я змог пакаштаваць першага беларуска-літоўскага крафтавага піва! Доўга прыйшлося чакаць, калі яго прывязуць у нашы абшары – законы, мытня і куча іншых акалічнасцяў занялі ўсю зіму і толькі перад прыходам вясны (ну, хоць каляндарнай) патрапіла “Дуда” ў нашы крамы. Была ў мяне магчымасць паспытаць яго раней, але жадалася менавіта так, каб купіць у сябе, а не за межамі. Наогул вельмі натхняе сам факт такой калабарацыі, ды яшчэ з выдатнай назвай, якая падкрэслівае шматвяковую сумесную гісторыю нашых народаў.

Dundulis/Brew Team Duda IPA, 6,2%, 60 IBU. Хмель: Columbus, Rakau, Waimea и Cascade (тры апошніх пайшлі яшчэ і на сухое).  Піва крыху затуманенае, колеру мёда з бурштынам, пена досыць добрая, дробная і застаецца марозным узорам на сценках. Пахне наш індыйскі эль добрым соладам, святочнымі пірагамі, што пякуць на Каляду, толькі з экзотыкай заморскай: цытрусамі, манга, дыня, персік, крыху кветак летніх. Смак спачатку мядова-салодкі і бісквітны, потым прыходзіць досыць моцная гарката хмелю, грэйпфрут, трапічная садавіна, кавун, крыху іншых цытрусаў. П'ецца піва добра, мне спадабалася (нават калі не ўлічваць сімвалізм калабарацыі). Ды яшчэ з хмелем Ракаў! ;)

Добры досвед, спадзяюся, што не ў апошні раз, а можа півавары з Дундуліса і Brew Team звараць чаго і ў Беларусі? Было б цікава, хутчэй і танней (спадзяюся ;)

Дуду ж можна здабыць у магазінах “Бірбарэль” па 77 тысяч за бутэльку.

/P.S.: Папярэдні розліў меў хібы, па сведкам сяброў, у гэтага іх не знайшоў/
Tags: craft beer, sketch, крепкое пиво, пивные новинки, пиво, светлое пиво
Subscribe

Posts from This Journal “пивные новинки” Tag

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments