ўспомніліся строкі Максіма Багдановіча:
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад пэрсідзкі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна, —
I думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцьвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам зьзяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі,
Цямнее край зубчаты бору...
І тчэ, забыўшыся, рука
Замест пэрсідзкага узору
Цьвяток радзімы васілька.