August 16th, 2019

пивосмайл

Каб помнілі: піва Якуб Колас ад Brewlok / Midnight Project

zoomin
- Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся?
Якуб Колас “Новая зямля”
У аўторак, 13 жніўня, было 63 гады з таго дня, ў які не стала выдатнейшага беларускага песняра – Якуба Коласа, яго ўплыў на беларускую культуру і мову проста велізарны і гэта вельмі прыблізная ацэнка. Дата не “круглая”, але ж што, мы павінны ўспамінаць чалавека раз у пять/дзесяць гадоў?
З гэтай нагоды вырашыў я паспытаць бутэльку рускага імперскага стаўта, які больш за год да гэтага зварылі нашы хлопцы з “Паўночнага Праекта”. Зварылі ў Варонежы сумесна з мясцовым броварам Brewlok, які вядомы сваёй “літаратурнай” серыяй піва, прысвечанай знакамітым рускім пісьменнікам і паэтам. Цяпер у гэтым ганаровым шэрагу з’явілася і беларускае імя (ну, калі не лічыць Дастаеўскага ;).
Але ж было вельмі прыкра чытаць у гэтых вашых інтэрнэтах хвалю недавольства ад асобных занадта апантаных асобаў, маўляў, ганьба і здрада на этыкетцы напісана: “Russian Imperial Stout”. Адкуль гэта неадукаванасць, якая выклікае ксенафобію? Што, цяжка пагугліць крыху? Не, прасцей затрыгерыцца на словы “рускі” і “імперскі” і развесці смуроду на ўвесь Facebook. А ўжо потым фанабэрства і гонар вялікі ўжо не дазваляюць прызнаць сваё публічнае прысяданне ў лужыну.
Russian Imperial Stout – гэта проста адзін з мноства гістарычных стыляў піва, пры гэтым да Расіі ён мае вельмі далёкае дачыненне, паколькі першапачаткова гэта піва назвалі і варылі ў Англіі (а ў Расіі пачалі толькі ў 2010-х і то, пад амерыканскім уплывам), першыя надрукаваныя звесткі пра яго з’явіліся толькі ў 20-я гады ХХ веку (не будзем блытаць портэр (ці портар?) XVIII-XIX ст. і рускі імперскі стаўт, гэта як не бачыць розніцу паміж дзедам і ўнукам). Collapse )