March 4th, 2010

пивосмайл

За свабоду! Пiва!

Новая песня Лявона Вольскага тычыцца забароны піва на вуліцы, самога піва і партызанаў ;)
Вельмі спадабаўся тэкст апошніх куплетаў:
......
Калі вайна, дык пойдзем мы ў партызанку!
Не адкладаем, пачынаем сёньня зранку.
Мы маем яўкі і паролі, і адказы,
Ні ў якім разе не здамося мы адразу.

Хай душаць ворагі, ўсё роўна знойдзем мейсцы!
Цяпер сьвядома будзем піць на знак пратэсту.
Раней мы тупа ўжывалі год ад году,
Цяпер жа ж ясна, што змагаемся з прыгнётам.

Раней мы жлукцілі, бы дурні, без нагоды.
Цяпер жа гэта ўсё – змаганьне за свабоду!

Калі цікава – можна глянуць поўны тэкст, ці паслухаць песню.