Alexander aka Leit (alex_leit) wrote,
Alexander aka Leit
alex_leit

Каб помнілі: піва Якуб Колас ад Brewlok / Midnight Project

zoomin
- Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся?
Якуб Колас “Новая зямля”
У аўторак, 13 жніўня, было 63 гады з таго дня, ў які не стала выдатнейшага беларускага песняра – Якуба Коласа, яго ўплыў на беларускую культуру і мову проста велізарны і гэта вельмі прыблізная ацэнка. Дата не “круглая”, але ж што, мы павінны ўспамінаць чалавека раз у пять/дзесяць гадоў?
З гэтай нагоды вырашыў я паспытаць бутэльку рускага імперскага стаўта, які больш за год да гэтага зварылі нашы хлопцы з “Паўночнага Праекта”. Зварылі ў Варонежы сумесна з мясцовым броварам Brewlok, які вядомы сваёй “літаратурнай” серыяй піва, прысвечанай знакамітым рускім пісьменнікам і паэтам. Цяпер у гэтым ганаровым шэрагу з’явілася і беларускае імя (ну, калі не лічыць Дастаеўскага ;).
Але ж было вельмі прыкра чытаць у гэтых вашых інтэрнэтах хвалю недавольства ад асобных занадта апантаных асобаў, маўляў, ганьба і здрада на этыкетцы напісана: “Russian Imperial Stout”. Адкуль гэта неадукаванасць, якая выклікае ксенафобію? Што, цяжка пагугліць крыху? Не, прасцей затрыгерыцца на словы “рускі” і “імперскі” і развесці смуроду на ўвесь Facebook. А ўжо потым фанабэрства і гонар вялікі ўжо не дазваляюць прызнаць сваё публічнае прысяданне ў лужыну.
Russian Imperial Stout – гэта проста адзін з мноства гістарычных стыляў піва, пры гэтым да Расіі ён мае вельмі далёкае дачыненне, паколькі першапачаткова гэта піва назвалі і варылі ў Англіі (а ў Расіі пачалі толькі ў 2010-х і то, пад амерыканскім уплывам), першыя надрукаваныя звесткі пра яго з’явіліся толькі ў 20-я гады ХХ веку (не будзем блытаць портэр (ці портар?) XVIII-XIX ст. і рускі імперскі стаўт, гэта як не бачыць розніцу паміж дзедам і ўнукам). Ёсць меркаванні, што назвалі яго так на фоне спачування да расстралянай царскай сям’і, якое магло панаваць сярод ангельскай арыстакратыі, ну і элемент супрацьбальшавіцкай прапаганды мог прысутнічаць, вядома, тым болей, што піва было досыць дарагім і не занадта даступным пралетарыяту (як і зараз, дарэчы). Пры гэтым у нашы дні варыць Russian Imperial Stout не цураюцца ні амерыканцы (якія адрадзілі і зрабілі вельмі папулярным гэты магутны стыль піва), ні брытанцы, ні вугорцы, ні палякі. Але ж і там сёння знаходзяцца альтэрнатыўна адораныя асобы, якія за гэтай вашай палітыкай і нянавісцю нічога не хочуць разумець, паколькі haters wanna hate. Дарэчы цікава, а Russian River ці Рускае ваяводства таксама вызываюць зуд паніжэй спіны ў гэтых спадароў, а можа яшчэ рутэній патрэбна іначай назваць?
Памяць знакамітага беларуса ўшаноўваюць (як могуць) за мяжой, а гэтыя цацы ячшэ твары крывяць! Сорам які!
Але ж давайце лепш пра піва:
Сыравіна: вада, солад, хмель, дрожжы. Разліта па бутэлькам 09.07.2019 г. на Brewlok Craft & Classic Brewery, г. Варонеж, Рассія, можна трымаць год. Пачатковая шчыльнасць сусла – 32 %, колькасць алкоголю – 12 % аб. Шкляная бутэлька 0,33 л № 3719 (з 3900).
Цёмны, нібы ноч без месяца, шумная і падобная на кававую пена. Пахне салодка і складана: шакалад, кава з віскі, ванілі крыху, калядны пірог с сухімі слівамі і разынкамі, лёгкая кіслінка ад старой дубовай бочкі, палёны цукар, патака, добра! А смак дык наогул магутны: багаты святочны пірог з шакаладам і сухафруктамі, які прапіталі віскі і моцным віном с Партугаліі, гэта спалучэнне нечакана будзіць успамін аб бабулінай вішнёвай наліўцы. Піва салодкае, як мёд з кляновай патакай, але ж напрыканцы чакае нас лёгкая кіслінка і горыч дуба з віскі, за што трэба падзякаваць гадавой вытрымцы ў бочцы ад Джэка Дэніэлса. Добрае і магутнае піва, смак у яго не такі, як у “Новай зямлі” ў дзядзькі атрымалася ;).
Дзякуючы яму я яшчэ раз пачытаў Коласа, а свой вялікі традыцыйны пятнічны агляд піва ўпершыню напісаў па-беларуску, а вы гаворыце “рускі” да “імперскі”, не з гэтым змагацца патрэбна, дзецюкі, не з гэтым.
Спі спакойна, дарагі Якуб і дзякуй табе вялікі ад недарэчных нашчадкаў.
Водар – 9 (max 10). Экстэр'ер – 4 (max 5). Смак – 9 (max 10). Пасля смаку – 4 (max 5). Агульнае ўражанне – 17 (max 20). Агульная адзнака = 4.3 (max 5).
© Alex Leit (13.08.2019)
P.S.: 6 кастрычніка пройдзе VI Minsk Craft Beer Fest, там павінна быць гэта піва.
Поўныя спісы пратэставанага піва па краінах і стылям
Tags: craft beer, крепкое пиво, пиво, пивотест, темное пиво
Subscribe

Posts from This Journal “пивотест” Tag

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments